22.09.2023

Перамога ў конкурсе!

Віншуем пераможцаў! 20 верасня 2023 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры занялі прызавыя месцы ў фінале першага этапу агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці паміж рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі.

Дыпломам першай ступені ў намінацыі “Харэаграфічнае мастацтва” ўзнагароджана Цынкевіч Ксенія, архівіст другой кваліфікацыйнай катэгорыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі “Харэаграфічнае мастацтва” ўзнагароджаны Прынько Марыя і Лізавета – дочкі Прынько Наталлі, вядучага архівіста Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Шчыра віншуем пераможцаў і прапануем атрымаць асалоду ад іх нумароў!

Галерэя малюнкаў