15.09.2023

Цырымонія перадачы дакументаў партызанскай брыгады імя У. І. Леніна на пастаяннае захоўванне ў НАРБ

15 верасня 2023 года намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прыняла ўдзел у мерапрыемстве па перадачы на пастаяннае захоўванне ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь дакументаў партызанскай брыгады імя У. І. Леніна, знойдзеных пошукавым атрадам імя Героя Савецкага Саюза В.З. Каржа 29 чэрвеня 2023 г. у лясным масіве каля в. Гоцк Салігорскага раёна.