15.10.2024

Адкрыццё выставы “Бацькоўскім быў мне кожны крок…”

Да Дня маці і Дня бацькі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) прадставіў выставу “Бацькоўскім быў мне кожны крок…”.

Афіцыйнае адкрыццё выставы адбылося 14 кастрычника ў будынку Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводстве. Перад прысутнымі з вітальным словам і віншаваннем з нагоды свята выступіў кіраўнік аддзела ідэалагічнай работы Міністэрства юстыцыі Скамарошчанка Міхаіл Мікалаевіч.

Дырэктар БДАМЛМ Макаранка Алена Аляксандраўна расказала калегам пра работу архіва-музея, склад фондаў і найбольш знакавыя дасягненні архівістаў у сферы літаратуры і мастацтва.

Куратар выставы вядучы архівіст Мізон Наталля Аляксандраўна распавяла пра ідэю выставы “Бацькоўскім быў мне кожны крок…” і пракаментавала прадстаўленыя у экспазіцыі дакументы з фондаў архіва-музея. Прысутныя змаглі азнаёміцца з унікальнымі дакументамі з асабістых архіваў дзеячаў літаратуры і мастацтва. У іх знакамітасці выступаюць найперш як сыны і дочкі сваіх бацькоў, а таксама як клапатлівыя маці і бацькі для сваіх дзяцей. Фотаздымкі, лісты, машынапісы, мастацкія творы і іншыя дакументы з фондаў архіва-музея, якія прадстаўлены на выставе, адкрываюць творчых людзей з кранальнага боку – матчынага і бацькоўскага.

Экспанаванне выставы “Бацькоўскім быў мне кожны крок…” у будынку Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводстве запланавана ў перыяд з 14 па 22 кастрычніка 2024 года.

Галерэя малюнкаў