Гэтае свята завяршае бацькоўскі тыдзень, які пачаўся 14 кастрычніка — Днём маці. Правядзенне дадзенага мерапрыемства накіравана на захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей.
У гэты дзень калектыў БДАМЛМ праводзіў прызванага на тэрміновую службу ў шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь маладога спецыяліста аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Вячаслава Вадзімавіча Сяліцкага.
Дырэктар БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка выказала будучаму вайскоўцу цёплыя словы пажадання лёгкай і паспяховай службы, трываласці і вытрымкі. Вячаслаў падзякаваў кіраўніцтву і калектыву архіва-музея за падтрымку і выказаў сваё меркаванне аб значнасці для маладога пакалення службы ва Узброеных сілах і выканання свайго вайсковага абавязку. Армія з даўніх часоў з'яўляецца не толькі школай мужнасці і загартоўкі мужчынскага характару, але і ганаровай справай моцнай паловы чалавецтва.