Саюз пісьменнікаў БССР (далей СП БССР) быў створаны паводле пастановы ЦК ВКП(б) ад 23 красавіка 1932 г. і ЦК КПБ(б) ад 27 ліпеня 1932 г. Арганізацыйнае стварэнне СП БССР аформіў I Усебеларускі з’езд пісменнікаў (Мінск, 8–14 .06.1934). Са жніўня 1934 г. да снежня 1954 г. называўся Саюзам савецкіх пісьменнікаў БССР. Старшыні праўлення М.М. Клімковіч (1934 – 1938), М.Ц. Лынькоў (1938 – 1948), П.У. Броўка (1948 – 1966), М. Танк (1966 – 1990).
Падрабязней з выставай можна азнаёміцца па спасылцы