16.10.2024

БДАМЛМ на адкрыцці выставы “Беларускае кіно ў аб’ектыве Міколы Гнісюка. Да 100-годдзя беларускага кіно”

15 кастрычніка 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранка прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы “Беларускае кіно ў аб’ектыве Міколы Гнісюка.

Да 100-годдзя беларускага кіно”, якое адбылося ў Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры». Заснавальнікі экспазіцыі — Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў і Беларускі саюз кінематаграфістаў.

Выстава “Беларускае кіно ў аб’ектыве Міколы Гнісюка. Да 100-годдзя беларускага кіно” прысвечана творчасці фотамастака М.Гнісюка, яго ўкладу ў айчыннае кіно. М.Гнісюк працаваў з беларускімі рэжысёрамі Элемам Клімавым і Віктарам Туравым, а таксама Глебам Панфілавым, Мікітам Міхалковым, Эльдарам Разанавым. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты беларускіх акцёраў і рэжысёраў, рэдкія кадры са здымак мастацкіх фільмаў “Подых навальніцы”, “Ідзі і глядзі”, фота народнай артысткі Стэфаніі Станюты, кінарэжысёра, народнага артыста В.Турава і інш.

Выстава арганізавана галерэяй «Універсітэт культуры» сумесна з жонкай фотамастака, журналістам, сцэнарыстам, рэжысёрам-дакументалістам Надзеяй Майданскай.