16.10.2024

Сумесны выставачны праект БДАМЛМ і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча “Мая Сям’я”

15 кастрычніка 2024 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя сумеснага праекта Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) і Літаратурнага музея — мастацка-дакументальнай выставы “Мая сям’я”, прысвечанай Тыдню бацькоўскага кахання.

На выставе прадстаўлены дакументы сям’і Максіма Багдановіча, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ і Літаратурным музеі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства выступіў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў архіва-музея Дзмітрый Сяргеевіч Самахвалаў. Вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Ірына Вітальеўна Мышкавец выказала словы падзякі спецыялістам БДАМЛМ за плённую сумесную работу пры падрыхтоўцы выставы.