17.10.2024

Віртуальная выстава БДАМЛМ “Знаёмлю з паваротамі свайго жыцця” да 130-годдзя скульптара, народнага мастака Беларусі А.В.Грубэ

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу “Знаёмлю з паваротамі свайго жыцця”, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння таленавітага скульптара, народнага мастака Беларусі, аднаго з арганізатараў і старшыні Усебеларускага аб’яднання мастакоў Аляксандра Васільевіча Грубэ.

На выставе прадстаўлены біяграфічныя і творчыя дакументы А.В.Грубэ — аўтабіяграфія, пасведчанні, фотаздымкі эскізаў і работ, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва. Падрабязней азнаёміцца з выставай можна па спасылцы