15.10.2024

Плённае супрацоўніцтва Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

14 кастрычніка 2024 г. у адрас дырэктара БДАМЛМ Алены Аляксандраўны Макаранка, быў накіраваны ўдзячны ліст дырэктара літаратурнага музея Янкі Купалы Ганны Васільеўны Галінскай.

«Беларускі дзяржаўны музей літаратуры і мастацтва з'яўляецца для нас паплечнікам, памочнікам і дарадцам, падтрымлівае музейныя праекты ўнікальнымі першакрыніцамі, –- кажацца ў лісце. – Мы высока цэнім унёсак архівістаў у справу захавання і папулярызацыі нашай культурнай спадчыны».  

Падтрыманне шчыльных сувязей з іншымі архіўнымі і музейнымі ўстановамі – важная частка дзейнасці Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ). Яно накіравана на ўдасканаленне захавання сацыяльна-культурнай спадчыны, азнаямленне з ёю грамадскасці і развіцця навуковых даследаванняў. Адзін з нашых пастаянных партнёраў, ад супрацоўніцтва з якім нельга не атрымоўваць задавальнення, – Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Тым болей прыемна, калі наш партнёр таксама адзначае важнасць супольнай працы.

У сваю чаргу, супрацоўнікі БДАМЛМ, спадзяюцца на працяг плённага ўзаемадзеяння і атрымання ад яго станоўчых вынікаў.