24.10.2024

Калектыў БДАМЛМ на выставе Захара Кудзіна “З'ява” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь

23 кастрычніка 2024 года калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратруры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведаў персанальную выставу Захара Кудзіна “З'ява”, якая экспануецца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Захар Кудзін – беларускі творца, які атрымаў прызнанне на радзіме і за яе межамі, самы малады мастак, чыя работа знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Кароткі жыццёвы шлях Захара быў насычаны творчымі падзеямі і дасягненнямі. Мастак актыўна прымаў удзел у выставах, прадстаўляў беларускае сучаснае мастацтва на міжнародных форумах. Творы Захара Кудзіна знаходзяцца ў шматлікіх калекцыях Беларусі і замежжа.

  У экспазіцыі прадстаўлены творы мастака, якія ўжо добра вядомыя, і работы, якія не экспанаваліся раней . Так сама фота і відэа з сямейнага архіва, асабістыя фотаздымкі Захара.

Выстава “З’ява” выклікала ў работнікаў БДАМЛМ спектр разнастайных эмоцый. Яскравыя карціны вялікага фармату з цікавымі і арыгінальнымі спалучэннямі колераў. Асоба мастака, раскрытая ў інтэрв’ю, майстэрня, працэс творчасці – усё гэта натхняе на новыя думкі аб свеце навокал, аб сабе, аб тым, что яшчэ цікавага можна знайсці ў сучасным мастацтве.