21.09.2023 работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету.

Пятніца, 22 Верасень 2023 10:10

Перамога ў конкурсе!

Віншуем пераможцаў! 20 верасня 2023 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры занялі прызавыя месцы ў фінале першага этапу агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці паміж рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі.

Чацвер, 21 Верасень 2023 17:13

Адзіны дзень бяспекі ў БДАМЛМ

21 верасня 2023 г. у рамках Адзінага дня бяспекі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі праведзена аб'ектавая трэніроўка па грамадзянскай абароне і дзеяннях у надзвычайных сітуацыях.

18 верасня 2023 года ў межах святкавання Дня народнага адзінства і акцыі “Архівы – школе” ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва адбылася сустрэча з беларускім кінарэжысёрам, сцэнарыстам і пісьменнікам Уладзімірам Аляксандравічам Арловым — памочнікам рэжысёра Уладзіміра Уладзіміравіча Корш-Сабліна — стваральніка кінастужкі “Красные листья”, прысвечанай уз’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі. У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні 10 класа серядняй школы № 86 імя Тамаша Занько г. Мінска і студэнты 4 курса гістарычнага факультэта БДУ.

17 верасня 2023 года ў межах святкавання Дня народнага адзінства ў эфіры тэлевізійнага канала СТВ у праграме “Неделя” выйшаў рэпартаж “Как жилось под панами в Западной Беларуси. Судьбы Якуба Коласа и Максима Танка”, у якім былі выкарыстаны дакументы Максіма Танка, што захоўваюцца у Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва.

15 верасня 2023 года намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прыняла ўдзел у мерапрыемстве па перадачы на пастаяннае захоўванне ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь дакументаў партызанскай брыгады імя У. І. Леніна, знойдзеных пошукавым атрадам імя Героя Савецкага Саюза В.З. Каржа 29 чэрвеня 2023 г. у лясным масіве каля в. Гоцк Салігорскага раёна.

Пятніца, 15 Верасень 2023 12:20

Да дня народнага адзінства

14 верасня работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прэм'ерны паказ гістарычнай драмы “На другім беразе” ў кінатэатры “Беларусь”.

Чацвер, 14 Верасень 2023 22:59

Рэспубліканская дыктоўка ў БДАМЛМ

Члены БРСМ і Першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва далучыліся да Рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства.

Што фарміруе прастору Мінска? Чым горад натхняе мастакоў і фатографаў? Як ствараюцца мінскія скульптуры? Гэтыя і іншыя пытанні былі абмеркаваны ўдзельнікамі круглага стала “Мінск як пляцоўка для паблік-арта і аб’ект для творчасці”, арганізаванага 7 верасня 2023 года Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў да Дня горада.

Пятніца, 01 Верасень 2023 15:53

Дзень ведаў у БДАМЛМ

1 верасня 2023 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва былі рады далучыцца да агульнарэспубліканскага Дня ведаў, які прайшоў пад дэвізам “Беларусь і Я – дыялог міра і стварэння”.

Старонка 58 з 198