18.08.2023

“Час збіраць яблыкі”

17 жніўня 2023 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё выставы “Час збіраць яблыкі”, арганізаванай супрацоўнікамі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, якія з’яўляюцца руплівымі даследчыкамі ў тым ліку і  фондаў БДАМЛМ.

У працяг супрацоўніцтва паміж калегамі, архівісты з цікавасцю азнаёміліся з мастацкай выставай,  на якой былі прадстаўлены прадметы фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, і адзначылі арыгінальнасць абранай канцэпцыі. У выставачнай прасторы мастацкія работы Генадзя Чыстага, на якіх у  акварэльнай і пастэльнай тэхніцы адлюстраваны яблыкі на фоне аўтэнтычных посцілак, дываноў і рушнікоў з музейных фондаў,  выдатна спалучаюцца з самімі арыгінальнымі прадметамі. Музейныя артэфакты можна ўбачыць ужывую, а таксама на карціне мастака. Тэма яблычнага Спасу  падтрымана яблыкамі, якія лунаюць у паветры.    

Галерэя малюнкаў