23.08.2023

Дакументы БДАМЛМ у Заслаўі

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у падрыхтоўцы навукова-даследчага і адукацыйнага праекта “Падарожжы па вялікім свеце Хвядоса Шынклера. Постлітаратурныя нататкі пра слыннага земляка”, ініцыятарам і стваральнікам якога з’яўляецца Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”.

Архіў-музей перадаў для экспанавання і папулярызацыі копіі ўнікальных дакументаў з фонду пісьменніка Х. С. Шынклера – 120-гадовага юбіляра гэтага года, ураджэнца г. Заслаўе. Асабліва каштоўнымі з’яўляюцца дакументы перыяду 1941-42 гг. – гэта ліставанне Хвядоса Сяргеевіча з жонкай, сябрамі і калегамі-пісьменнікамі.

Дакументы можна ўбачыць на выставе ў музейна-выставачным комплексе ГКМЗ “Заслаўе” з 22 жніўня. Урачыстая прэзентацыя праекта адбудзецца ў дзень 120-гадовага юбілея Хвядоса Шынклера ў яго родным горадзе.