“Мне падарылі сонца ў дзень майго нараджэння…” да 100-годдзя паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка Артура Вольскага (23.09.1924-05.09.2002)

Назву юбілейнай выставы пра паэта Артура Вольскага далі яго словы з верша “Сонца” (трыпціх “Узрост” (1967). Яго чарнавы рукапіс (1950-я) і машынапіс з рукапіснымі праўкамі захоўваецца разам з іншымі дакументамі паэта ў фондзе БДАМЛМ № 76.

Як сказаў пра сябе паэт, “маіх гадоў хапіла б на дваіх…я не адзін стары, я – двое маладых”. Яго лёс сапраўды багаты на падзеі: вучоба ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938–1941), праца мастаком у БДТ-2 (Уральск), служба ў Ваенна-марскім флоце (з 1942), служба на Далёкім Усходзе, удзел у баях супраць Японіі (дэмабілізаваўся ў 1952). Працаваў у рэдакцыях: газеты “Чырвоная змена”, часопіса “Вясёлка” (адзін з яго заснавальнікаў) і “Бярозка”. З 1963 быў загадчыкам літаратурна-педагагічнай часткі, а ў 1966-78 – дырэктарам Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. У 1978-79 –  дырэктар Дома літаратараў, у 1980-84 – літкансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1986-92 – загадчык літаратурнай часткі Дзяржаўнага тэатра лялек. Яго п’есы ставіліся ў тэатрах Беларусі і за яе межамі.

Некалькі пакаленняў беларусаў узгадаваліся на вершах і казках Артура Вольскага. Ён – аўтар звыш 40 дзіцячых кніг і стваральнік падручніка беларускай мовы “Беларусачка”. Папулярнага ў 1980-х гадах персанажа Дзеда-барадзеда прыдумаў таксама Артур Вітальевіч. Вершы і песні паэта для дзяцей – “назіральныя і па-дзіцячы гуллівыя… у займальнай форме дапамагаюць маленькаму засвоіць літары, алфавіт, роды назоўнікаў… яго “дарослыя” вершы таксама па-свойму адметныя… тут на паперу выліваецца адвечны роздум на адвечныя філасофскія тэмы” (В. Жыбуль).

Сярод творчых дасягненняў Артура Вольскага – пераклады. Ён узнавіў па-беларуску нямала твораў латышскіх, літоўскіх, рускіх, украінскіх, эстонскіх, яўрэйскіх паэтаў. У архіве паэта захоўваюцца таксама яго пераклады на беларускую мову з аварскай, даргінскай, лакскай, кумыкскай, азербайджанскай, мангольскай і інш. моў.

Выстава прэзентуе дакументы з фонда № 76, першыя часткі якога паступілі ў архіў-музей ад самога Артура Вітальевіча ў 1964 і 1974 гадах. У 2008 годзе ўдава паэта Ларыса Горцава перадала яго дакументы за 1945-2004 гады. У фондзе Артура Вольскага захоўваюцца фотаздымкі, аўтарскія рукапісы і машынапісы п’ес і лібрэта, вершаў і апавяданняў; сцэнары мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў, радыёоперы і рок-мюзікла, артыкулы А.Вольскага пра М.Багдановіча, В.Вітку, М.Гусоўскага, Цётку; выступленні, рэцэнзіі, пропаведзі перад вернікамі, інтэрв’ю; успаміны пра школьныя гады, службу на Далёкім Усходзе, пра Я.Купалу, П.Глебку, З.Бядулю, В.Лукшу; нарысы пра гісторыю 16-га Койданаўскага пагранатраду (па ўспамінах В.Вольскага); карэспандэнцыя ад родных, а таксама ад Я.Брыля, Э.Друлле, Л.Танюка і інш. за 1972-90-я гг. і мн. інш.

Спіс дакументаў на выставе

  1. 76_3_92_006 А.Вольскі. Фота У.Крука. [к. 1980-х]
  2. 76_2_8_010 А.Вольскі. Слова пра маці. Чарнавы аўтограф. 1967-68
  3. 76_3_26_008 А.Вольскі. Я прыйду сюды (1942). Выразка з часопіса “Беларусь”. 1974
  4. 76_2_10_006 А.Вольскі. Сусветы (цыкл вершаў “З італьянскіх нататкаў”). Машынапіс з аўтарскай праўкай. 1970

4а. 76_3_92_001 А.Вольскі. [1970-я]

  1. 76_2_4_006,7 А.Вольскі. Вожык. Аўтограф. 1956-58
  2. 76_2_2_002 А.Вольскі. Рагатка (п’еса ў 2-х дзеях для тэатра лялек). Аўтограф. 1962
  3. 76_2_27_025,026,027 А.Вольскі. Вершы для маленькіх дзяцей. Падрадковы пераклад зб. Вершаў Б.Сарына з яўрэйскай мовы. Аўтограф, машынапіс з аўтарскай праўкай. 1968
  4. 76_2_21_001,002 А.Вольскі. Пакуты кахання. Чатыры рамансы. Машынапіс з аўтарскай праўкай. 1973

8б. 76_2_38_001 А.Вольскі. 1984

  1. 76_2_13_001,004 А.Вольскі. Пра што дбаем, пра тое і спяваем. Цыкл вершаў пра дзяцей. Машынапіс. 1972
  2. 76_2_38_004 1976
  3. 76_3_26_003,007,009 Песні на словы А.Вольскага. Выразкі з газет і часопісаў. 1970-80-я
  4. 76_3_30_003,006 А.Вольскі. Чакаю, спадзяюся…/Чаму мне прыемна супрацоўнічаць з тэатрам лялек. Машынапіс з аўтарскай праўкай. 1980-я

12б. 76_3_62_002 Праграма спектакля “Званы твайго лёсу” па п’есе-казцы А.Вольскага і П.Макаля. 1980

  1. 76_3_92_008b Ілюстрацыі А.Лапіцкай да кнігі А.Вольскага “Сцяпан – вялікі пан” (1979). Выразка з часопіса. [1990-я]
  2. 76_3_69_004 Дыплом лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, атрыманы А.Вольскім за кнігу вершаў для дзяцей “Карусель”. 1997
  3. 76_3_95_002 А.Вольскі, Р.Барадулін, Г.Бураўкін, В.Быкаў і інш. 19.06.1996
  4. 76_3_36_004 А.Вольскі. Адэлька. Песенька пра ўнучку. Выразка з газеты. 12.03.2001

16а. 76_3_92_008 А.Вольскі. Фота з часопіса. [1990-я]

  1. 76_3_23_025 А.Вольскі. У сэрцы крыўды не нашу… Аўтограф. [1990-я]

17а. 76_2_38_002 А.Вольскі. [к. 1970-х]

Дакументы Івана Шамякіна з фондаў БДАМЛМ на прэм’еры спектакля «Сэрца на далоні» ў Купалаўскім тэатры

6 кастрычніка 2026 года на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбыўся закрыты паказ прэм’еры спектакля «Сэрца на далоні». Пастаноўка паводле знакамітага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна стала галоўнай і першай падзеяй новага 107-га тэатральнага сезона.

БДАМЛМ прыняў удзел у віншаванні юбіляра архіўнай галіны

6 кастрычніка 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел ва ўшанаванні 80-гадовага юбілею вядомага беларускага архівіста, гісторыка і вучонага вядучага навуковага супрацоўніка аддзела публікацый, кандыдата гістарычных навук, ганаровага архівіста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі В.Д.Селяменева. Ён каля 30 гадоў узначальваў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, больш за 60 гадоў прысвяціў сябе архіўнай справе. З’яўляецца адным з аўтараў больш за 100 зборнікаў дакументаў, манаграфій, даведнікаў па фондах НАРБ.

Падзяка і віншаванне архівістам

У час прафесійнага свята архівістам асабліва прыемна атрымліваць віншаванні і словы ўдзячнасці за работу ад сяброў, калег і наведвальнікаў чытальнай залы.

БДАМЛМ прыняў удзел у прэс-канферэнцыі да Дня архівіста

Напярэдадні святкавання Дня архівіста дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у прэс-канферэнцыі кіраўнікоў архіўнай галіны і рэспубліканскіх архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь, арганізаванай Нацыянальным прэс-цэнтрам Рэспублікі Беларусь. Мадэратарамі мерапрыемства выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў і намеснік дырэктара – начальнік аддзела арганізацыі інфармацыі Прэс-цэнтра А.Г.Цыбулька.

БДАМЛМ віншуе з Днём архівіста!

6 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь традыцыйна адзначаецца прафесійнае свята – Дзень архівіста.

Літаратурна-дакументальная выстава “Іду да вершаў пешшу”

Літаратурна-дакументальная выстава “Іду да вершаў пешшу”, падрыхтаваная да 90-годдзя з дня нараджэння паэта Генадзя Бураўкіна – аднаго з найяскравейшых прадстаўнікоў славутага “філалагічнага пакалення”.  

Да 105-годдзя Аляксандры Клімавай: дакументы з фондаў БДАМЛМ у рэпартажы тэлеканала «Беларусь 3»

1 кастрычніка споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння выдатнай актрысы, народнай артысткі СССР Аляксандры Іванаўны Клімавай. Больш за паўстагоддзя свайго жыцця яна прысвяціла служэнню на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, стварыўшы цэлую галерэю незабыўных сцэнічных вобразаў.

БДАМЛМ знаёміцца з музейнай экспазіцыяй завода “Луч”

30 верасня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва агледзелі экспазіцыю Музея гадзіннікавай справы Беларусі Мінскага завода “Луч”.

БДАМЛМ ў эфіры праграмы “Творчы вечар” Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё

30 верасня 2026 года вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Таццяна Анпілогава прыняла ўдзел у запісе праграмы «Творчы вечар» з вядучай Янай Хадоска на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Да юбілею Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931—2016)

30 верасня 2026 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, навукоўца і грамадскага дзеяча Ніла Сымонавіча Гілевіча.

Урачыстае адкрыццё выставы “Ірына Ждановіч. Жанчына і сцэна”

25 верасня 2026 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадставіў дакументальную выставу “Ірына Ждановіч. Жанчына і сцэна”, прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі, вядомага рэжысёра, грамадскага дзеяча і педагога Ірыны Фларыянаўны Ждановіч. Урачыстае адкрыццё выставы адбылося ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Гэтае мерапрыемства прайшло ў старэйшым тэатры Беларусі невыпадкова. Пачынаючы з 1920 г. з Купалаўскім непарыўна звязана жыццё і творчасць Ірыны Фларыянаўны.

Мы атрымалі падзяку ад УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама

24 верасня 2026 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макарэнка атрымала ліст падзякі ад генеральнага дырэктара УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама В.М.Карачэўскага з наступнымі словамі: "Унітарнае прадпрыемства "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама выказвае падзяку за плённае супрацоўніцтва і дапамогу ў арганізацыі правядзення перадсеансавага мерапрыемства перад паказам фільма "Лясная быль", прымеркаванага да святкавання Дня народнага адзінства.

БДАМЛМ і Купалаўскі тэатр арганізуюць супольную выставу ў гонар Ірыны Ждановіч

27 верасня 2026 г. спаўняецца 120 гадоў са дня нараджэння выдатнай беларускай актрысы, народнай артысткі БССР Ірыны Фларыянаўны Ждановіч. Ірына Фларыянаўна паходзіла з тэатральнай сям'і. Яе бацька, Фларыян Ждановіч (1884—1937), быў заснавальнікам Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1, у нашы дні — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Яна выступала з падлеткавага ўзросту. Пачынала з дзіцячых роляў, але пазней, упершыню ў гісторыі беларускага прафесійнага мастацтва, увасобіла роль шэкспіраўскай Джульеты, у сталым узросце сама ставіла спектаклі. 

Вераснёўскае натхненне: калектыў БДАМЛМ наведаў экафэст «Жураўлі і журавіны» і заказнік «Ельня»

19 верасня 2026 года калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) змяніў строгую цішыню архіўных кабінетаў на велічныя пейзажы беларускага Паазер’я. Супрацоўнікі ўстановы здзейснілі незабыўную культурна-экалагічную паездку па маршруце Мінск – Міёры – Ельня.

XXIV Архіўныя чытанні
XXIV Архіўныя чытанні

8 кастрычніка 2026 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і кафедра крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізуюць XXIV Архіўныя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю Мікалая Мікалаевіча Улашчыка, беларускага гісторыка, археографа, і пісьменніка.

Семінар-практыкум па архіўнай справе ў Нацыянальным акадэмiчным тэатры імя Янкi Купалы

17 верасня 2026 года вядучы архівіст аддзела архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Беларускага Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Паўлаўна Прынько правяла семінар-практыкум з работнікамі Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра імя Янкi Купалы.

БДАМЛМ на святкаванні Дня народнага адзінства

17 верасня 2026 г. у мінскім кінатэатры “Перамога” адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства.

Наведванне новай экспазіцыі ў мастацкім музеі

16 верасня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі выставу “ВЫБРАНАЕ: жывапіс, графіка, скульптура са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”.

БДАМЛМ прыняў удзел у “Марафоне працаўладкавання студэнцкай моладзі” на гістарычным факультэце БДУ

16 верасня 2026 года на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася маштабная прафарыентацыйная пляцоўка ў рамках рэспубліканскай акцыі “Марафон працаўладкавання студэнцкай моладзі”, у працы якой прыняла ўдзел дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Алена Аляксандраўна Макаранка.

Экскурсія для трэцяга ўзросту па літаратурна-дакументальнай выставе “Іду да вершаў пешшу...” у БДАМЛМ

16 верасня 2026 года ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) завіталі прадстаўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Заводскага раёна г. Мінска, каб пабачыць дакументы, прадстаўленыя на выставе “Іду да вершаў пешшу...”, прысвечанай 90-годдзю паэта і грамадскага дзеяча Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна.

Сустрэча калег з Кыргызстана: насычаная культурная праграма і дамоўленасці аб партнёрстве

12 верасня 2026 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да правядзення ў Мінску пасяджэння Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД, адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага боку і членаў дэлегацыі Кыргызскай Рэспублікі.

Выставачны праект “Сімфонія мужнасці і Перамогі” з удзелам БДАМЛМ атрымаў шырокае асвятленне ў рэспубліканскіх СМІ

Адкрыццё часовай мультымедыйнай экспазіцыі “Сімфонія мужнасці і Перамогі”, якое адбылося 11 верасня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з удзелам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ), выклікала цікавасць грамадскасці і атрымала асвятленне ў вядучых сродках масавай інфармацыі краіны.

Удзел БДАМЛМ у адкрыцці выставачнага праекта “Сімфонія мужнасці і Перамогі”

11 верасня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (далей – Музей гісторыі ВАВ) адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Сімфонія мужнасці і Перамогі”.

Работнікі БДАМЛМ прынялі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Захаванасць нацыянальных архіўных фондаў: практыка і перспектыва”

10 верасня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Захаванасць нацыянальных архіўных фондаў: практыка і перспектыва”, якая сабрала кіраўнікоў архіўных ведамстваў, вядучых вучоных і спецыялістаў галіны з дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Экскурсія па літаратурна-дакументальнай выставе “Іду да вершаў пешшу...” у БДАМЛМ

9 верасня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася экскурсія па літаратурна-дакументальнай выставе “Іду да вершаў пешшу...”, прысвечанай 90-годдзю паэта і грамадскага дзеяча Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна.

Да 959-годдзя Мінска: відэаролік на аснове архіўных матэрыялаў БДАМЛМ

Традыцыйна ў другую суботу верасня Мінск адзначае Дзень горада.

БДАМЛМ наведала дэлегацыя агенцтва “Узархіў”

8 верасня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся візіт афіцыйнай дэлегацыі агенцтва «Узархіў» (Рэспубліка Узбекістан). Сустрэчу ўзначаліў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў.

Захавальнікі роднага слова: БДАМЛМ вітае Дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах

Дзень беларускага пісьменства – свята, якое аб’ядноўвае глыбокую павагу да гістарычнай спадчыны, нацыянальнай культуры і суверэннай будучыні нашай краіны.

Дзень ведаў у БДАМЛМ

1 верасня 2026 года ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь стартаваў новы 2026/2027 навучальны год. Урачыстыя лінейкі па ўсёй краіне былі прысвечаны святу – Дню ведаў.

 

Удзел БДАМЛМ у міжнародным комплексным мерапрыемстве ў Музеі Якуба Коласа

31 жніўня 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у маштабным міжнародным комплексным мерапрыемстве, якое адбылося ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Прэзентацыя літаратурна-дакументальнай выставы “Іду да вершаў пешшу...” у БДАМЛМ

28 жніўня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася прэзентацыя літаратурна-дакументальнай выставы “Іду да вершаў пешшу...”, прысвечанай 90-годдзю паэта і грамадскага дзеяча Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна.

Удзел БДАМЛМ у акцыі “Збяром школьны партфель разам”

28 жніўня 2026 года напярэдадні новага навучальнага года ў межах дабрачыннай акцыі “Збяром школьны партфель разам”, арганізаванай рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларускі дзіцячы фонд”, адбылася сустрэча прадстаўнікоў працоўнага калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – сакратара першаснай арганізацыі ГА  ОО “БРСМ” архіва-музея І.А.Лабовіча і вядучага архівіста В.В.Капітонавай з прадстаўніком дзіцячага фонду.

Удзел БДАМЛМ у пасвячэнні маладых спецыялістаў у прафесію архівіста

27 жніўня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі пасвячэнне маладых спецыялістаў у прафесію архівіста.

Удзел БДАМЛМ ў III Пленуме Цэнтральнага раённага камітэта ГА «БРСМ» г. Мінска

27 жніўня 2026 года сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей –БДАМЛМ) Іван Аляксандравіч Лабовіч прыняў удзел у III Пленуме Цэнтральнага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» г.Мінска.

«Экалагічная культура – адказнасць кожнага»: у БДАМЛМ прайшоў Адзіны дзень інфармавання

25 жніўня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме: «Экалагічная культура – адказнасць кожнага».

Работнікі БДАМЛМ наведалі выставу «Ах, колькі ёсць красы…»

19 жніўня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі Літаратурны музей Максіма Багдановіча, дзе азнаёміліся з персанальнай выставай класіка беларускай карыкатуры Анатоля Гармазы, якую арганізатары назвалі радком з верша класіка: «Ах, колькі ёсць красы»

БДАМЛМ наведаў экскурсію “Нямецкая Слабада Мінска: мінулае і сучаснае”

19 жніўня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі экскурсію “Нямецкая Слабада Мінска: мінулае і сучаснае”, дзе даведаліся: у які гістарычны перыяд і чаму на беларускіх землях з’явіліся нямецкія сем’і? дзе знаходзілася Лютэранская царква і якія выдатныя немцы былі пахаваныя на лютэранскіх могілках горада? як і калі ўтварыўся Паўночны завулак на тэрыторыі Нямецкай Слабады і хто ў ім пражываў? як паўстала цагельня Гіршы Фрыда і дзе для яе бралася блакітная гліна?

Экскурсія ў Вялікі тэатр

12 жніўня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі з экскурсіяй Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

ЧАРНАБРЫСАЎ Віталь Феадосьевіч (1941-2022)

Мастак 

ЦЕЛЕШ Вячка (Вячаслаў Міхайлавіч) (нар. 1938)

Мастак, калекцыянер

ТАНК Максім (СКУРКО Яўген Іванавіч) (1912-1995)

Народны паэт Беларусі 

СТАНЮТА Стэфанія Міхайлаўна (1905–2000)

Актрыса, народная артыстка БССР і СССР

САВІЦКІ Аляксандр Ануфрыевіч (1924-2015)

Пісьменнік, грамадскі дзеяч

ПІЛЮЗІНА Ніна Васільеўна (нар.1944)

Мастачка 

ПАНІЗНІК Сяргей Сцяпанавіч (нар. 1942)

Паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч

НІЖАНКОЎСКАЯ Вера Андрэеўна (1901-1998)

Дзеяч культуры

КРУК Уладзмір Андрэевіч (1927-2008)

Фотакарэспандэнт газеты ЛІМ і Тэатральная Беларусь

КІСЯЛЁЎ Генадзь Васільевіч (1931-2008)

Гісторык, літаратуразнавец. археограф, пісьменнік

КІСЯЛЁЎ Генадзь Васільевіч (1931-2008)

Гісторык, літаратуразнавец. археограф, пісьменнік