- Главная
- О нас
- Научно-справочный аппарат
- Выставки
- Читальный зал
- Запросы и услуги
- Обращения граждан и юридических лиц
- Электронное обращение
Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду "Бліскавіцы" - унікальнае выданне. Упершыню пад адной вокладкай змешчаны творы 61 беларускай паэткі, створаныя ў “міжваенны” перыяд – з 1918 па 1941 г., што дапамагае стварыць панараму літаратурнага жыцця эпохі. У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і нават ніколі не публікаваныя раней. Тут прадстаўлены і паэткі, чыя творчасць даўно ўвайшла ў скарбонку айчыннай літаратуры, і напаўзабытыя, і забытыя зусім літаратаркі, а таксама тыя аўтаркі, чыя прысутнасць у літаратуры мела спарадычны або выпадковы характар і чые творы маюць не эстэтычную, а перадусім гістарычную каштоўнасць і, магчыма, будуць цікавыя гісторыкам, сацыёлагам і даследчыкам гендарнай праблематыкі.
Першая кніга падсерыі "Спадчына: агледзіны" серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны" Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" ўяўляе сабою складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя публікацыі аўтара, гэтак і тэксты ды ліставанне, што не публікаваліся пры яго жыцці. У кнізе можна таксама прачытаць сведчанні сучаснікаў пра Тамаша Грыба і знайсці яго бібліяграфію. "Выбранае" Тамаша Грыба шырока і разнастайна прадстаўляе інтэлектуальную спадчыну дзеяча, маючы на мэце вяртанне яго даробку ў айчынны філасофскі і гістарычны дыскурсы.
Выданне заснавана на дакументах з асабістага фонду Адама Бабарэкі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд №407). Фонд складаецца з 356 адзінак захоўвання, якія ўключаюць 1225 дакументаў, і 7 музейных прадметаў, сярод якіх – гальштук, гадзіннік, шахматы, а таксама абрус, якім, паводле сямейнай легенды, накрываўся стол падчас урачыстых пасяджэнняў “Узвышша”.
У зборніку творчай спадчыны вядомай беларускай мемуарысткі, асветніцы, працаўніцы на ніве беларускага адраджэння Зоські Верас “Зоська Верас. Выбраныя творы” прадстаўлены дакументы з асабістага архіўнага фонда пісьменніцы №318, іншых фондаў, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, а таксама Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, некаторых прыватных калекцый.
У кнізе прадстаўлены матэрыялы і дакументы, якія тычацца жыцця і творчасці выдатнага беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР А. В. Багатырова (1913 - 2003), а таксама артыкулы пра яго творчасць, якія належаць беларускім музыказнаўцам розных пакаленняў.
У зборніку прадстаўлены малавядомыя і рэдка выконваемыя творы беларускіх кампазітараў ХІХ-ХХ стагоддзяў. Партыю флейты можна выконваць на скрыпцы, а партыю скрыпкі можна транспанаваць для кларнета.
Выпуск музычнага кампакт-дыска з фартэпіяннымі творамі вядомага беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Майсеевіча Абеліёвіча быў здзейснены да 100-годдзя з дня нараджэння кампазітара ў выніку рэалізацыі сумеснага праекта Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва з Дзіцячай музычнай школай мастацтваў №10 імя Я. Глебава (г. Мінск).
Навум Саламонавіч Перкін (1912-1976) – беларускі літаратуразнаўца і крытык, доктар філалагічных навук, прафесар. Нарадзіўся ў г.п. Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 г. навуковы супрацоўнік, з 1963 г. загадчык сектара Інстытута літаратуры АН БССР.
Нягледзечы на абавязковазць вядзення царкоўна-прыходскіх летапісаў у другой палове ХІХ – пач. ХХ стст. у кожнай прыходскай царкве, на сённяшні дзень у дзяржаўных архівах, бібліятэках і музеях Беларусі іх захавался ўсяго каля дзесяці і Дукорскі летапіс з’яўляецца адным з найбольш аб’ёмных і змястоўных.
Укладальнік і аўтар уступнага артыкула - дырэктар архіва-музея Г.В. Запартыка.
Паэт
Празаік, драматург, грамадскі і дзяржаўны дзеяч