- Главная
- О нас
- Научно-справочный аппарат
- Выставки
- Читальный зал
- Запросы и услуги
- Обращения граждан и юридических лиц
- Электронное обращение
Прадстаўленыя на віртуальнай выставе малюнкі і накіды Васіля Быкава знойдзеныя на палях і адваротах рукапісаў рамана “Абвал” (“Кар’ер”), аповесцяў “Праклятая вышыня”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Ціхі стрэл у тумане”, рускіх перакладаў аповесцяў “Воўчая зграя”, “Яго батальён”, “Знак бяды”.

У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных гісторыі літаратурных працэсаў 20‒30-х гг. XX ст., а таксама юбілейным датам пісьменнікаў А.Мрыя (VIII), А.Адамовіча, С.Дарожнага, Л.Калюгі, М.Лужаніна (IX), і прымеркаваных да 50-годдзя стварэння Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (Х). Даклады чытанняў ‒ гэта падсумаванне архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры, зробленых у апошнія гады. Рэкамендуецца шырокаму колу чытачоў.
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковай канферэнцыі “Узвышаўскія чытанні”, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У навуковых артыкулах прадстаўлены літаратуразнаўчыя даследаванні творчасці Янкі Купалы, а таксама вопыт вывучэння архіўнай спадчыны паэта.
У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных юбілейным датам пісьменнікаў Кузьмы Чорнага і Змітрака Бядулі, а таксама гісторыі літаратурных працэсаў 20‒30-х гадоў XX стагоддзя. Даклады чытанняў ‒ гэта падсумаванне архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры, зробленых у апошнія гады. Рэкамендуецца шырокаму колу чытачоў.
У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных юбілейным датам паэтаў Тодара Кляшторнага і Паўлюка Труса, а таксама гісторыі літаратурных працэсаў 20‒30-х гадоў XX стагоддзя. Даклады чытанняў ‒ гэта падсумаванне архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры, зробленых у апошнія гады.
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых канферэнцый, прысвечаных юбілейным датам літаратуразнаўца А.А.Бабарэкі, гісторыка, краязнаўца, літаратуразнаўца, мастацтвазнаўца М.І.Каспяровіча, паэта Я.Пушчы, 75-годдзю з часу стварэння літаратурнага згуртавання “Узвышша”. Даклады канферэнцый ‒ гэта вынік архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры 1920-х гадоў.
Трэці выпуск альманаха “Аўтограф” складаюць матэрыялы ХXІ Узвышаўскіх чытанняў, якія былі прысвечаны 95-годдзю заснавання літаратурнага згуртавання “Узвышша” і прайшлі ў архіве-музеі 26 траўня 2021 г., матэрыялы ХІХ Архіўных чытанняў “Беларуская літаратура і літаратуразнаўства 2-й паловы ХХ ст.”, якія прайшлі 1 кастрычніка 2021 г. Асобную частку выпуску складаюць тэксты дакладаў, якія прагучалі на Архіўных чытаннях у розныя гады і не ўвайшлі ў ранейшыя выданні.
Альманах «Аўтограф» змяшчае выбраныя даклады, якія прагучалі на «Узвышаўскіх чытаннях» і «Архіўных чытаннях» у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў 2011–2020 гг. Даклады прысвечаны фондам, дакументам і праблемам практычнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, а таксама вынікам даследаванняў па гісторыі літаратуры і культуры ХХ ст., якія ажыццяўляліся архівістамі, літаратуразнаўцамі і гісторыкамі ў апошняе дзесяцігоддзе.
Зборнік змяшчае даклады і паведамленні трох навуковых канферэнцый 2003‒2005 гг., якія былі праведзены Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва да Дня архівіста. Рэкамендаваны навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам, студэнтам.
"Неба мнагавокае" - першая асобная кніга Наталлі ВІшнеўскай (1907-1989), паэткі з драматычным лёсам, актыўнай удзельніцы літаратурнага згуртавання "Маладняк". Яе творы вызначаюцца тонкім лірызмам, настраёвасцю, кампазіцыйнай зграбнасцю, яркімі эпітэтамі. У кнігу ўключаны ўсе вядомыя на сёння вершы Наталлі ВІшнеўскай, апавяданне "Завея", а таксама лісты 1961-1989 гг., большасць з якіх адрасавана вядомаму паэту, празаіку і перакладчыку Сяргею Грахоўскаму.
Трэці выпуск альманаха “Аўтограф” складаюць матэрыялы ХXІ Узвышаўскіх чытанняў, якія былі прысвечаны 95-годдзю заснавання літаратурнага згуртавання “Узвышша” і прайшлі ў архіве-музеі 26 траўня 2021 г., матэрыялы ХІХ Архіўных чытанняў “Беларуская літаратура і літаратуразнаўства 2-й паловы ХХ ст.”, якія прайшлі 1 кастрычніка 2021 г. Асобную частку выпуску складаюць тэксты дакладаў, якія прагучалі на Архіўных чытаннях у розныя гады і не ўвайшлі ў ранейшыя выданні.
Трэцяя кніга з серыі “Святлацені”, прысвечанай літаратуры 20-40-х гг. ХХ стагоддзя.
Другая кніга з серыі “Святлацені”, прысвечанай літаратуры 20-40-х гг. ХХ стагоддзя.