У зборніку творчай спадчыны вядомай беларускай мемуарысткі, асветніцы, працаўніцы на ніве беларускага адраджэння Зоські Верас “Зоська Верас. Выбраныя творы” прадстаўлены дакументы з асабістага архіўнага фонда пісьменніцы №318, іншых фондаў, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, а таксама Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, некаторых прыватных калекцый.
Выданне знаёміць чытача з літаратурнай, мемуарнай, эпісталярнай спадчынай беларускай пісьменніцы і грамадска-культурнай дзяячкі. На 2015 год – гэта самае поўнае выданне твораў Зоські Верас, у якое ўвайшлі вершы, апавяданні, артыкулы, успаміны, лісты, а таксама Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік.
Укладанне, прадмова і каментар - дырэктар архіва-музея Г.В. Запартыка.