У нотным выданні змешчаны творы, падрыхтаваныя на падставе дакументаў, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістых фондах кампазітараў: "Раманс" М.Э. Шнэйдэрмана для віяланчэлі з фартэпіяна (Ф. 284. Воп. 1. Адз. зах. 14); танец для фартэпіяна "Яўрэйская вясельная" С.У. Палонскага (Ф. 30. Воп. 1. Адз. зах. 18); музыка да дакументальнага фільма "Белавежская пушча" Д.А. Лукаса (Ф. 139. Воп. 1. Адз. зах. 50) і інш.
Складанне і перакладанне твораў ‒ выкладчык Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №10 імя Я. Глебава, артыст Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь М.М.Расоха.
Выданне адрасуецца навучэнцам дзіцячых музычных школ, музычных каледжаў і ліцэяў.