- Главная
- О нас
- Научно-справочный аппарат
- Выставки
- Читальный зал
- Запросы и услуги
- Обращения граждан и юридических лиц
- Электронное обращение
5 кастрычніка 2017 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХV Архіўныя чытанні, прысвечаныя 70-годдзю з дня нараджэння гісторыка і архівіста Віталя Скалабана (1947 – 2011), архівіста і журналіста Аляксандра Міхальчанкі (1947 – 2012) і гісторыка Уладзіміра Міхнюка (1947 – 2004).
4 кастрычніка 2016 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХІV Архіўныя чытанні, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння вядомага паэта Максіма Багдановіча (1891 – 1917), дзяржаўнага дзеяча і навукоўца Аркадзя Смоліча (1891 – 1938), а таксама медыка, грамадскага дзеяча і публіцыста Івана Цвікевіча (1891 – 1938).
6 кастрычніка 2015 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХІІI Архіўныя чытанні, прысвечаныя 25-годдзю Беларускага таварыства архівістаў.
6 кастрычніка 2014 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХІІ Архіўныя чытанні, асноўнай тэмай якіх была “Беларуская літаратура, мастацтва, культура і Першая сусветная вайна". У чытаннях узялі ўдзел супрацоўнікі БДАМЛМ, гісторыкі, літаратуразнаўцы.
4 кастрычніка 2013 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва традыцыйна прайшлі XI Архіўныя чытанні, гэтым разам прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння вядомага паэта Масея Сяднёва (1913 – 2001) і творчай спадчыне пісьменнікаў беларускай эміграцыі. У чытаннях прынялі ўдзел супрацоўнікі БДАМЛМ, пісьменнікі, гісторыкі, літаратуразнаўцы.