26 чэрвеня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у круглым стале «Вучоны – наватар, педагог, воін (да 100-годдзя з дня нараджэння доктара гістарычных навук, прафесара Кіма Барысавіча Гельмана-Вінаградава)». Мерапрыемства з’яўлялася сумеснай ініцыятывай гістарычнага факультэта БДУ і Гісторыка-архіўнага інстытута Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта. Форум прайшоў у вочна-дыстанцыйным фармаце на базе гістарычнага факультэта БДУ.

 

27 чэрвеня 2025 года вядучыя архівісты аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Н.П.Прынько і В.І.Мазалеўская на чале з дырэктарам архіва-музея А.А.Макаранка правялі навучальны семінар для работнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, адказных за вядзенне справаводства і архіва.

 

25 чэрвеня 2025 года, у дзень 120-годдзя народнага паэта Беларусі Пятра Усцінавіча Броўкі, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі адкрыццё выставы “Шаржы на Петруся Броўку” ў Літаратурным музее Петруся Броўкі, прымеркаванай да юбілею народнага паэта Беларусі.

 

25 чэрвеня 2025 года, вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Н.А.Мізон прыняла ўдзел у круглым стале і выступіла з паведамленнем “Лісты Петруся Броўкі да Яўгена Мазалькова – эпісталярый, што адкрывае свет паэта (з дакументаў БДАМЛМ)”. Мерапрыемства адбылося ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі і было прымеркавана да юбілею народнага паэта Беларусі.

 

24 чэрвеня 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Кузьма Чорны: пра чалавека, жыццё, беларускае”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

 

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу «Лідзія Арабей: сэрцам да Цёткі, словам да людзей…», прысвечаную беларускай пісьменніцы і літаратуразнаўцы Лідзіі Львоўне Арабей, якой 27 чэрвеня 2025 года спаўняецца 100 год.

 

 20 чэрвеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прайшоў Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме: «Беларусь – краіна магчымасцяў. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе».

 

Старонка 1 з 197