Трэці выпуск альманаха “Аўтограф” складаюць матэрыялы ХXІ Узвышаўскіх чытанняў, якія былі прысвечаны 95-годдзю заснавання літаратурнага згуртавання “Узвышша” і прайшлі ў архіве-музеі 26 траўня 2021 г., матэрыялы ХІХ Архіўных чытанняў “Беларуская літаратура і літаратуразнаўства 2-й паловы ХХ ст.”, якія прайшлі 1 кастрычніка 2021 г. Асобную частку выпуску складаюць тэксты дакладаў, якія прагучалі на Архіўных чытаннях у розныя гады і не ўвайшлі ў ранейшыя выданні.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: БудМедыяПраект
  • Год 2022
  • Назва Аўтограф. Альманах. Выпуск 3
  • Аўтар Аўтар праекта Г. В. Запартыка; укладальнікі В. В. Жыбуль, Г. В. Запартыка; навуковы рэдактар кандыдат філалагічных навук В. В. Жыбуль; рэдакцыйная калегія: Н. С. Гардзіенка, В. В. Жыбуль, Г. В. Запартыка, Т. В. Іванова
  • Старонкi 288 с. ISBN 978-985-7172-70-2

Трэцяя кніга з серыі “Святлацені”, прысвечанай літаратуры 20-40-х гг. ХХ стагоддзя.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Галіяфы
  • Год 2021
  • Назва Змарагды кроз
  • Аўтар Аўтар: Сяргей Астрэйка; уклад., прадм. і камент. Віктара Жыбуля
  • Старонкi 216 с. – (Светлацені: вып. 3

Другая кніга з серыі “Святлацені”, прысвечанай літаратуры 20-40-х гг. ХХ стагоддзя.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Галіяфы
  • Год 2021
  • Назва Варта на Рэйне
  • Аўтар Аўтар: Алесь Гародня; прадм. і камент. Віктара Жыбуля
  • Старонкi 204 с. – (Светлацені: вып. 2). ISBN 978-985-7140-69-9

Альманах «Аўтограф» змяшчае выбраныя даклады, якія прагучалі на «Узвышаўскіх чытаннях» і «Архіўных чытаннях» у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў 2011–2020 гг. Даклады прысвечаны фондам, дакументам і праблемам практычнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, а таксама вынікам даследаванняў па гісторыі літаратуры і культуры ХХ ст., якія ажыццяўляліся архівістамі, літаратуразнаўцамі і гісторыкамі ў апошняе дзесяцігоддзе.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Колорград
  • Год 2021
  • Назва Аўтограф. Альманах. Выпуск 2
  • Аўтар Аўтар праекта і ўкладальнік Г.В. Запартыка; навуковы рэдактар В.В. Жыбуль; рэдакцыйная калегія: Ю.А. Бачышча, Н.С. Гардзіенка, В.В. Жыбуль, Г.В. Запартыка, Т.В. Іванова
  • Старонкi 370 с. ISBN 978-985-596-873-4

Першы выпуск архіўнага альманаха “Аўтограф” змяшчае выбраныя артыкулы і публікацыі, прысвечаныя фондам, дакументам і праблемам практычнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Матэрыялы, якія склалі альманах, у пераважнай большасці належаць аўтарству супрацоўнікаў архіва-музея і пісаліся цягам апошніх дваццаці гадоў для самых розных перыядычных выданняў, зборнікаў, гучалі на канферэнцыйных пасяджэннях.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Колорград
  • Год 2020
  • Назва Аўтограф. Альманах. Выпуск 1
  • Аўтар Аўтар праекта і ўкладальнік Г.В. Запартыка; навуковы рэдактар В.В. Жыбуль; рэдакцыйная калегія: Н.С. Гардзіенка, В.Я. Данекіна, В.В. Жыбуль, Г.В. Запартыка, Т.В. Іванова
  • Старонкi 355 с. ISBN 978-985-596-623-5

У выданні ўпершыню пад адной вокладкай друкуюцца дзённікі чатырох беларускіх пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Выключнасць кожнага ў тым, што яны адлюстроўваюць падзеі на розных ваенных напрамках, з’яўляюцца своеасаблівым геаграфічным ці тапанімічным паказнікам вялікіх шляхоў Перамогі. Мікола Лобан – удзельнік баёў на Ленінградскім фронце, быў двойчы паранены. Антон Алешка Вялікую Айчынную вайну прайшоў франтавым урачом, спачатку на Заходнім фронце, а потым на 3-м Беларускім. Дзённік Пятра Валкадаева раскрывае гераічныя і трагічныя старонкі партызанскага руху на Магілёўшчыне. Запісы Вісарыёна Гарбука адлюстроўваюць падзеі 1941-1945 гг., звязаныя з абаронай Масквы, вызваленнем Беларусі, Польшчы, узяццем Берліна.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Мастацкая літаратура
  • Год 2020
  • Назва Мы жылі ў буднях барацьбы: старонкі ваенных дзённікаў беларускіх пісьменнікаў
  • Аўтар Уклад., прадм., уступ. арт., камент. Ганны Запартыкі
  • Старонкi 366 с.; іл. ISBN 978-985-02-1985-5

Кніга «Як укладалі “Спадчыну”», трэцяя ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, уяўляе з сябе заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы. Захаваная ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) і перададзеная ў БДАМЛМ карэспандэнцыя ўкладальніка Вітаўта Тумаша і выдаўца Станіслава Станкевіча расказвае пра час і людзей, а таксама пра тыя складанасці, якія мусілі пераадолець эмігранты, каб у 1955 г. у Мюнхене ўбачыла свет унікальнае выданне твораў класіка. Гэта першая беларуская кніга пра кнігу.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Кнігазбор
  • Год 2018
  • Назва Як укладалі «Спадчыну»: Да 135-годдзя ад нараджэння і 75-годдзя смерці Янкі Купалы
  • Аўтар Уклад., падрыхтоўка тэкстаў, уступ. слова, агульнае рэдагаванне Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча
  • Старонкi 290 с. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 35). ISBN 978-985-7180-90-5

Гэтая кніга распачынае серыю “Святлацені”, прысвечаную літаратуры 20-40-х гг. ХХ стагоддзя.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Галіяфы
  • Год 2018
  • Назва Пералівы
  • Аўтар Аўтар: Юрка Лявонны; уклад. і прадмова Віктара Жыбуля
  • Старонкi 128 с. (Святлацені). ISBN 978-985-7140-81-7

Кнігу выдатнага беларускага гісторыка, першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага (1881-1931) склалі самыя значныя яго працы, у якіх раскрываецца беларуская мінуўшчына. Дзевяноста сёмы том кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор”. Змест: “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”; “Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX стагоддзя”; лекцыі, чытаныя студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; “1863 год на Беларусі”; дадатак (дакументы і матэрыялы).

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Беларуская навука
  • Год 2018
  • Назва Выбранае
  • Аўтар Аўтар: Усевалад Ігнатоўскі; уклад., прадм., камент. Ганны Запартыка; навук. рэд. Іван Саверчанка
  • Старонкi 700 с. : [4] л. іл. – (Беларускі кнігазбор : БК. Серыя 2, Гістарычна-літаратурныя помнікі). ISBN 978-985-08-2372-4

Кніга “Сцежкамі жыцця” – мемуары вядомай артысткі, педагога, літаратаркі, дзяячкі беларускага адраджэння Паўліны Мядзёлкі (1893-1974).

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Лімарыус
  • Год 2018
  • Назва Сцежкамі жыцця
  • Аўтар Аўтар: Паўліна Мядзёлка; прадм., падрыхт. тэксту, камент. Ганна Запартыка
  • Старонкi 612 с. : іл. – (Беларуская мемуарная бібліятэка). ISBN 978-985-6968-69-6
Страница 178 из 188