27.04.2023

Сусветны дзень аховы працы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

27 красавіка 2023 года, у рамках мерапрыемстваў Тыдня нулявога траўматызму, прайшоў агульны сход работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, прымеркаваны да Сусветнага дня аховы працы. Тэма гэтага года – “Бяспечнае і здаровае працоўнае асяроддзе – асноўны прынцып і права ў сферы працы”.

Намеснік дырэктара Алена Аляксандраўна Макаранка распавяла пра асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы, прафілактыку вытворчага траўматызму, укараненне сістэм кіравання аховай працы, сацыяльную абарону працуючых у Рэспубліцы Беларусь.