29.04.2023

Свята 1 мая ў дакументах архіва-музея

1 мая – Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных – свята, якое набыло асаблівую папулярнасць за савецкім часам. Сярод дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва захоўваюцца фотаздымкі, якія адлюстроўваюць атмасферу першамайскіх дэманстрацый і настрой іх удзельнікаў – вядомых дзеячаў культуры.