18.04.2023

Архівісты наведалі месцы пахаванняў дзеячаў культуры Беларусі

18 красавіка 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў рамках мерапрыемстваў рэспубліканскага суботніку наведалі месцы пахаванняў дзеячаў культуры Беларусі на Усходніх (В. Быкава, У. Караткевіча, С. Станюты, Я. Янішчыц, Р. Шырмы), Вайсковых (П. Труса, У. Ігнатоўскага, К. Чорнага, Е. Міровіча, М. Клімковіча, В. Таўлая) і Кальварыйскіх (Я. Лучыны, Н. Гілевіча, І. Навуменкі) могілках. Архівісты ўшанавалі памяць вядомых дзеячаў, усклалі на магілы кветкі і навялі парадак, дзе было неабходна.