17.04.2023

Навучэнцы Юрыдычнага каледжа БДУ ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

14 красавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі будучыя юрысты – навучэнцы УА “Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”.

Вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль правёў экскурсію па выставе “Жыцця майго пожня” да 115-годдзя пісьменніцы і перакладчыцы Ядвігі Бяганскай.