Вядучы архівіст Таццяна Кекелева расказала гасцям пра пісьменнікаў-юрыстаў, дакументы якіх захоўваюцца ў фондах архіва-музея. Яна прадэманстравала арыгіналы найбольш цікавых матэрыялаў, у тым ліку фотаальбом сям’і Багдановічаў. Вядучы архівіст Наталля Мізон правяла экскурсію па выставе “Чалавек палымянага сэрца” да 120-годдзя рэжысёра, педагога, актрысы Любові Мазалеўскай.
Асаблівую цікавасць Сяргея Крыштаповіча выклікалі эскізы прац мастака Міхаіла Блішча, прысвечаныя тэме космасу. Была выказана прапанова аб арганізацыі з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў сумеснага выставачнага праекта.