28.04.2023

Члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва-музея наведалі турыстычны форум «Адкрый Беларусь»

28 красавіка 2023 года члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі турыстычны форум “Адкрый Беларусь”, дзе ўсе рэгіёны нашай краіны прадставілі як свае самыя папулярныя, так і раней невядомыя турыстычныя маршруты. У рамках форуму былі атрыманы розныя інфармацыйныя матэрыялы, якія дапамагаюць падабраць экскурсію ці тур выходнага дня па жаданым маршруце. На мерапрыемстве можна было пазнаёміцца ​​з кулінарнымі традыцыямі беларусаў, паўдзельнічаць у дэгустацыі страў нацыянальнай кухні.