28-29 чэрвеня 2023 года ў Магілёве прайшла ХІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”, арганізаваная Музеем гісторыі Магілёва пры падтрымцы Упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама. Ад Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ўзяў удзел вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Віктар Жыбуль. Ён выступіў з дакладам “Магілёў у творчасці Алеся Пруднікава”, падрыхтаваным пераважна на аснове рукапісаў паэта, якія захоўваюцца ў архіве-музеі. Па выніках канферэнцыі выйшаў зборнік навуковых артыкулаў ўдзельнікаў.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу "Мінск. 3 ліпеня 1944 года" да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

27 чэрвеня 2023 года для студэнтаў 2 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія праходзяць вучэбную інфармацыйную і архіўна-музейную практыку, была прачытана лекцыя на тэму "Арганізацыя работы па забеспячэнні захаванасці дакументаў у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва".

Панядзелак, 26 Чэрвень 2023 14:43

Студэнцкая практыка ў архіве-музеі

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва 26 чэрвеня 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прыняў для праходжання вучэбнай практыкі студэнтаў 2 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

“А жыць так хацелася – хоць як-небудзь у сцюжы, голадзе, страху, хоць у такім жудасным пекле, якім была вайна, – усё роўна хацелася жыць”, – пісаў у аповесці “Жураўліны крык” В.У. Быкаў.

22 чэрвеня 2023 года, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, для калектыва Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг “БелЮрЗабеспячэнне” вядучым архівістам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталляй Мізон была прачытана лекцыя на тэму “Першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў афіцыйных дакументах і дзённіках беларускіх пісьменнікаў”.

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання.

22 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія пачала вайну супраць СССР. Адным з першых і самым драматычным эпізодам пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны стала абарона Брэсцкай крэпасці.

21 чэрвеня 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведаў летні школьны лагер “Светлячок” ДУА “Спецыяльная школа № 188 для дзяцей з парушэннямі зроку г. Мінска”.

16 чэрвеня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі ўрачыстае адкрыццё выставы “Аляксей Глебаў. Услаўляючы чалавека” ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Выстава прысвечана 115-годдзю з дня нараджэння народнага мастака БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, скульптара і педагога Аляксея Канстанцінавіча Глебава.

Старонка 68 з 196