15.06.2023

Архіў-музей наведаў прадстаўнік Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»

15 чэрвеня 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведаў прадстаўнік Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, арганізацыі – крыніцы камплектавання архіва-музея.

Для госця была праведзена экскурсія па будынку, чытальнай зале, сховішчам. Работнікі архіва-музея расказалі пра фонды, якія знаходзяцца на пастаянным дзяржаўным захоўванні, і асаблівасці працы з імі.

Асаблівую цікавасць выклікаў фонд нацыянальнай кінастудыі і дакументы Уладзіміра Караткевіча, бо зараз у Мінску праходзяць здымкі фільма па яго раману “Чорны замак Альшанскі” з Яўгенам Стычкіным (вядомы сваімі працамі ў расійскім кінематографе, сярод якіх кінакарціны “Чернобыль: зона отчуждения”, “Гоголь. Вий”, “Гоголь. Страшная месть”, “Алиби” і інш.) у ролі дэтэктыва.

Напярэдадні 100-годдзя беларускага кіно архіў-музей плануе і далей падтрымліваць сувязь з кінастудыяй “Беларусьфільм” і быць ў курсе ўсіх культурных падзей, якія адбываюцца ў горадзе.