26.06.2023

Студэнцкая практыка ў архіве-музеі

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва 26 чэрвеня 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прыняў для праходжання вучэбнай практыкі студэнтаў 2 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Студэнты па спецыяльнасці “Гісторыя” на базе архіва-музея будуць праходзіць інфармацыйную практыку (па 1 ліпеня), а па спецыяльнасці “Гісторыка-архівазнаўства” – архіўна-музейную (па 8 ліпеня).

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання архіўных дакументаў архіва-музея Віктар Жыбуль правёў для студэнтаў азнаямляльную экскурсію і прачытаў лекцыю “Методыка выкарыстання дакументаў у дзяржаўнай архіўнай установе і арганізацыя работы чытальнай залы архіва-музея”.

Галерэя малюнкаў