Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Да Дня медыцынскага работніка і 110-годдзя Антона Алешкі

Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва паўдзельнічалі ў адкрыцці персанальнай выставы Аляксея Шышко “Чатыры асобы”, якое адбылося 19 ліпеня 2023 г. у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (партнёр БДАМЛМ па шэрагу праектаў). Акварэльныя замалёўкі, сучасныя архітэктурныя праекты і дызайнерскія прапановы мастака, а таксама яго маляўнічыя фотакарціны, прадстаўленыя на выставе, натхнялі калег і жывілі стваральнай энергіяй.

19 ліпеня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылася сустрэча са сваякамі (унучкамі і праўнучкай) вядомага музыказнаўца, музычнага крытыка Ізідара Герасімавіча Нісневіча (фонд № 236). Яны перадалі дакументы свайго знакамітага продка, сярод якіх асаблівую цікавасць выклікаюць біяграфічныя матэрыялы, фатаграфіі індывідуальныя і з роднымі.

13 ліпеня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся агульны сход працоўнага калектыву, на якім была разгледжана Канцэпцыя прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь, зацверджаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 196 ад 28 чэрвеня 2023 г., абмеркаваны падзеі ў краіне за мінулы тыдзень, пытанні арганізацыі і правядзення выстаў па дакументах архіва-музея.

3 ліпеня 2023 г., да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і ў рамках рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, супрацоўніца Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ксенія Цынкевіч узяла ўдзел у радыёперадачы “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з тэмай “Беларуская культура ва ўмовах сучаснай глабалізацыі: роля традыцый і фальклору ў выхаванні падрастаючага пакалення”.

6 ліпеня 2023 года намеснік дырэктара архіва-музея А.А.Макаранка прыняла ўдзел у прэзентацыі навукова-папулярнага зборніка дакументаў “Архивы. Ничего, кроме правды”. Дадзенае выданне створана ў рамках сумеснага праекту Беларускага тэлеграфнага агенства (БелТА) і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па раследаванні і публікацыі малавядомых фактаў генацыду на акупаванай тэрыторыі БССР у час Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусь з удзелам Міністра юстыцыі, Міністра інфармацыі, дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і інш.

Завершана навуковае апісанне фонду № 530 (вопіс № 1) эсперантыста, перакладчыка, літаратуразнаўца, журналіста, медыка Дзмітрыя Снежкі

5 ліпеня 2023 года, у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведаў куратарскую экскурсію, праведзеную супрацоўнікамі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь па сумеснай выставе “Па-за прасторай”. Дакументы, прадстаўленыя архівам-музеем для экспанавання на выставе, гарманічна ўключаны ў “касмічную тэму” выставы. Гэта малюнак Я. Драздовіча “Бровар на Дзісненшчыне” (1922), эскізы М. Блішча “Космас” (1950-я), фотаздымак У. Кавалёнка ў час выхаду ў адкрыты космас з дароўным подпісам аўтара Г. Бураўкіну.

Пятніца, 30 Чэрвень 2023 14:54

Вы – святло свету…

Сёння, 30 чэрвеня 2023 года, мы развітваемся з нашымі калегамі – вядучым архівістам Юліяй Ігараўнай Садоўскай і загадчыкам аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Таццянай Вадзімаўнай Івановай. У Евангеллі ад Мацвея напісана: “Вы – святло свету: не можа схавацца горад, які стаіць на версе гары. І запаліўшы свечку, не ставяць яе пад пасудзінаю, а на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме. Так няхай свеціць святло ваша перад людзьмі…” (5: 14-16).

Старонка 67 з 196