29.06.2023

ХІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць»

28-29 чэрвеня 2023 года ў Магілёве прайшла ХІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”, арганізаваная Музеем гісторыі Магілёва пры падтрымцы Упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама. Ад Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ўзяў удзел вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Віктар Жыбуль. Ён выступіў з дакладам “Магілёў у творчасці Алеся Пруднікава”, падрыхтаваным пераважна на аснове рукапісаў паэта, якія захоўваюцца ў архіве-музеі. Па выніках канферэнцыі выйшаў зборнік навуковых артыкулаў ўдзельнікаў.