Выступілі загадчык аддзела бібліятэказнаўства Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна, магістр філалагічных навук Таццяна Лаўрык (мадэратар мерапрыемства), вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль, журналіст і фатограф, дырэктар выдавецтва “Рыфтур”, заснавальнік сайта “Планета Беларусь” Сяргей Плыткевіч, літаратуразнаўца, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук Аксана Данільчык, галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, магістр мастацтвазнаўства Юлія Амосава, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУ “Мінская раённая цэнтральная бібліятэка” Марына Камлюк.
Падчас правядзення круглага стала закраналіся розныя аспекты жыцця і творчасці Язэпа Пушчы (у прыватнасці, мінскія рэаліі ў вершах і ўспамінах паэта, рэцэпцыі італьянскай літаратуры ў яго творах), адлюстраванне яго асобы, літаратурнай спадчыны, дакументаў у рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”, віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, у віртуальным музеі Я. Пушчы на сайце ДУ “Мінская раённая цэнтральная бібліятэка”.
На мерапрыемстве прысутнічалі таксама вучні старэйшых класаў Гатаўскай сярэдняй школы і прадстаўнікі бібліятэк Мінскага раёна.