14.03.2023

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынята 15 сакавіка 1994 года (дзейнічае са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года).

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін.

У гэты памятны дзень прапануем вам азнаёміцца з вершам народнага паэта Беларусі, перакладчыка, грамадскага дзеяча, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР і СССР Максіма Танка “Кніга жыцця. Канстытуцыя СССР”, рукапіс якога захоўваецца ў асабістым фондзе паэта ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.