09.03.2023

Святкаванне 8 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

7 сакавіка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка.

Перад калектывам архіва-музея з віншавальным словам выступіла намеснік дырэктара А. А. Макаранка. Алена Александраўна пажадала калегам-жанчынам моцнага здароўя, кахання, вясновага настрою, больш сонечных дзён і ўсмешак. Да цёплых пажаданняў далучылася старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі БДАМЛМ М. А. Філімонцава, якая павіншавала жаночую частку калектыву з надыходзячым святам і ўручыла падарункавыя сертыфікаты. Прыемныя віншаванні завяршыліся салодкім чаяваннем.