Пасля кароткай экскурсіі адбыліся змястоўныя гутаркі з вядучымі спецыялістамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якія падзяліліся досведам па арганізацыі ўліку, захавання і рэстаўрацыі дакументаў. Найбольшая ўвага была нададзена азнаямленню з працэсам стварэння, уліку, захавання і выкарыстання лічбавых копій дакументаў.
У выніку праведзенага семінара спецыялісты абедзвюх архіўных устаноў атрымалі карысныя парады па арганізацыі сваёй дзейнасці, што сведчыць пра карысны досвед арганізацыі такіх сустрэч.