24.03.2023

Наведванне выставы «Искусственный интеллект: художник или машина?»

"Вядома, штучны інтэлект мацней і разумней за чалавека - і заўсёды будзе выйграваць у яго і ў шахматы, і ва ўсё астатняе... але працягвацца гэта будзе толькі да таго часу, пакуль штучны розум праграмуецца і накіроўваецца самім чалавекам і не ўсведамляе сябе як істоту. Ёсць адно, толькі адно, у чым гэты розум ніколі не перасягне людзей. У рашучасці быць".

В. Пелевін.

23 сакавіка 2023 года члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі выставу Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь і галерэі FARBA “Искусственный интеллект: художник или машина?”.

Крыштаповіч Сяргей Яўгенавіч, дырэктар цэнтра сучасных мастацтваў, правёў цудоўную экскурсію па калекцыі з больш чым 90 работ у розных катэгорыях, якія ахопліваюць прыроду, міфалогію, архітэктуру і многія іншыя. Унікальная экспазіцыя ўяўляе сабой пастаяннае проціпастаўленне штучнага інтэлекту і чалавека: работы машыны размешчаны насупраць работ таленавітых сучасных беларускіх мастакоў – Уладзіміра Гаца, Данііла Граковіча, Соф’і Дзічанкавай, Уладзіміра Кандрусевіча, Дар’і Румянцавай, Таццяны Савік, Віталя Бондара.

Калі акунаешся у свет супрацьстаяння чалавека і штучнага інтэлекту, разгадваеш на выставе розныя галаваломкі ў выглядзе квэста, не заўважаеш, як даходзіш да апошніх залаў, дзе прадстаўлены варыянты развіцця будучыні. Завяршае экспазіцыю імерсіўны фільм “Digital evolution” (“Лічбавая эвалюцыя”), які падводзіць вынік усёй выставе, адлюстроўвае адзін з верагодных развіццяў чалавецтва, дзе адбываецца зліццё жывога арганізма і машыны.