29.05.2023

Агульны сход архіва-музея і юбілей бухгалтара Святланы Сяргееўны Мамонавай

Сёння, 29 траўня 2023 года, адбыўся агульны сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя падзеі ў краіне, сфармуляваны задачы на бягучы тыдзень.

Напрыканцы сустрэчы намеснік дырэктара Алена Аляксандраўна Макаранка ад імя калектыву павіншавала з юбілеем бухгалтара Святлану Сяргееўну Мамонаву, пажадала імянінніцы моцнага здароўя, дабрабыту, радаснага настрою і яркіх уражанняў ад жыцця, загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Юрый Алегавіч Бачышча прачытаў Святлане Сяргееўне свой віншавальны верш:

“Мінае час, лятуць гады

У жыццёвай мітусні штодзённай.

Усё хутчэй лятуць яны, а ты – душою малады,

Імкнешся скарыстаць жыццё па поўнай!

У кожным дні хай будзе супакой,

І радасць хай цябе не абмінае,

Хай сонца зазірае ў пакой,

Ды промнем цеплыні сваёй кранае.

Напоўнена святлом тваё імя,

Каб людзям навакол сябе свяціла,

Усмешкай і паглядам мілым

Хай твае вочы свецяцца штодня!

Захоўвай веру, давярай жыццё

Таму. Хто цябе любіць безумоўна,

А ён напоўніць дні твае святлом,

Надзею дасць і сілы, каб быць плённай!”