01.06.2023

Выстава “Каляровы свет дзяцінства”

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей, які святкуецца 1 чэрвеня, спецыялісты Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва падрыхтавалі выставу друкаваных выданняў “Каляровы свет дзяцінства”.

На выставе прадстаўлены кнігі вядомых дзіцячых пісьменнікаў, дакументы якіх захоўваюцца ў архіве-музеі: Янкі Маўра, Васіля Віткі, Ядвігі Бяганскай і іншых. Можна пабачыць як выданні 1920-х гадоў, так і больш познія канца ХХ стагоддзя. Прадстаўлены асобныя нумары літаратурна-мастацкага часопіса для дзяцей “Бярозка”.