05.06.2023

Агульны сход і віншаванні

5 чэрвеня 2023 года адбыўся агульны сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя падзеі ў краіне, сфармуляваны задачы на бягучы тыдзень: завяршэнне працы над ролікам аб апрацоўцы музейных прадметаў і рэкламным банерам, планаванне святкавання 63-годдзя з дня заснавання архіва-музея.

Напрыканцы сустрэчы адбылося віншаванне з 60-гадовым юбілеем загадчыка гаспадаркай архіва-музея Уладзіміра Уладзіміравіча Тарана і днём нараджэння вядучага архівіста Людмілы Юліанаўны Студзінскай. Намеснік дырэктара Алена Макаранка і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва-музея Марына Філімонцава ад імя калектыва павіншавалі імяніннікаў з іх святам, пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту, яркіх уражанняў і радасці ад жыцця.