01.06.2023

Завершана першаснае апісанне фонду кінарэжысёра Віталя Чацверыкова

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва завяршыў першаснае апісанне асабістага фонду заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, народнага артыста БССР, кінарэжысёра Віталя Паўлавіча Чацверыкова. З гэтай нагоды 31 мая 2023 года архіў-музей наведваў яго сын, Ігар Вітальевіч Чацьверыкоў – рэжысёр-сцэнарыст, які дамовіўся з намеснікам дырэктара Аленай Аляксандраўнай Макаранка аб перадачы сваіх дакументаў на дзяржаўнае захоўванне і стварэнне сямейнага фонду.