02.06.2023

Гісторык тэатра Барыс Ільін падзяліўся з архівам-музеем сваімі працамі

Барыс Валер’евіч Ільін – гісторык тэатра, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Валагодскага інстытута права і эканомікі ФСВП Расіі – у траўні гэтага года наведаў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і перадаў у дар зборнікі Міжнародных Міхоэлсаўскіх чытанняў з артыкуламі пра беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў прафесійнага тэатра Беларусі Фларыяна Ждановіча.

Цяпер Барыс Валер’евіч ласкава прыслаў новыя матэрыялы – свае лекцыю, радыёперадачу і дакументальны фільм пра Фларыяна Ждановіча, дазволіў змясціць іх на сайце архіва-музея для карыстання ўсіх жадаючых.

Спасылкі:

Лекция "Флориан Павлович Жданович в Вологде".

Подкаст Радио России "История вологодских театров: Флориан Жданович"

Документальный фильм "Голгофа Ждановича"