01.06.2023

Міжнародны дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня 2023 года, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі арганізаваў мерапрыемства для дзяцей сваіх работнікаў.

У рамках Дэкады кібербяспекі “КіберДзеці”, якую праводзіць Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, для школьнікаў была прачытана лекцыя пра супрацьдзеянне кіберзлачынствам і правілы карыстання мабільнымі прыладамі.

Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй будынка былога касцёла Святога Язэпа, аднаго з нямногіх помнікаў архітэктуры барока XVII стагоддзя ў Мінску, дзе цяпер месцяцца два архівы. Яны на свае вочы ўбачылі, як захоўваюцца дакументы і працуюць даследчыкі ў чытальных залах дзяржаўных архіваў.

Дапоўнілі сустрэчу знаёмства з выставай “Каляровы свет дзяцінства” і салодкі стол. Удзельнікі мерапрыемства змаглі падзяліцца сваімі ўражаннямі.