Кніга “Зора Кіпель” – 40-я ў “Бібліятэцы Бацькаўшчыны”. Гэта аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры. Аповед, заснаваны на яе ўласных тэкстах, успамінах пра яе, а таксама на архіве, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэтае выданне – ушанаванне памяці спадарыні Зоры (1927-2003) і вяртанне ў айчынную інтэлектуальную прастору яе да сёння належна не ацэненай літаратуразнаўчай спадчыны.
Укладанне і каментары намесніка дырэктара БДАМЛМ Наталлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча. Рэдагаванне Наталлі Гардзіенкі.