Анімацыйны ролік створаны для Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы "Разам супраць карупцыі!".

Аўторак, 26 Снежань 2023 17:25

Удзел БДАМЛМ у акцыі “Нашы дзеці”

26 снежня 2023 года ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка разам з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінавым і дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ) М.М. Глушаковым наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі “Смалявіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр”. Дадзены Цэнтр аказвае сацыяльна-педагагічную, псіхалагічную і іншыя віды дапамогі дзецям, якія апынуліся ў экстрэмальных жыццёвых сітуацыях.

22 снежня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь урачыстую цырымонію адкрыцця выставы, прысвечанай творчасці народнага мастака БССР Івана Восіпавіча Ахрэмчыка (1903–1971).

22 снежня 2023 г. работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва была праведзена экскурсія ў рамках акцыі «Юны архівіст» і інфармацыйна-асветніцкага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна».

21 снежня 2023 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у сумесным мерапрыемстве “Радзіма мая Беларусь у асобах”, якое праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі "Архівы – школе" і інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на базе ДУА "Сярэдняя школа №62".  

18 снежня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі літаратурны вечар “Па Максімавых сцежках” у ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна” ў якасці партнёраў абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”.

11 снежня 2023 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у круглым стале “Вершы і вайна. Беларускія паэты-франтавікі”, арганізаваным рэдакцыяй газеты “Звязда”.

8 снежня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды Дня юрыста, які праходзіў у Палацы прафсаюзаў.

Старонка 50 з 194