07.06.2024

Удзел БДАМЛМ ў рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»

7 чэрвеня 2024 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”, якая праходзіць у Беларусі з 3 па 9 чэрвеня.

Гэта мерапрыемства, арганізатарамі якога з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенцтва па турызме, традыцыйна праводзіцца ў першы тыдзень лета з мэтай папулярызацыі ўнутранага турызму.

Работнікі БДАМЛМ Н.А. Мізон, Н.Г. Пусцільнік-Марчук, І.Г. Максімовіч, В.П. Скок прынялі ўдзел у агляднай экскурсіі па архітэктурным помніку XVII ст. – былому бернардынскаму комплексу, дзе сёння размяшчаюцца гатэль «Манастырскі» і ўласна БДАМЛМ. Таму экскурсія, якая пачалася ў былым кляштары бернардынцаў, падзямеллі якога захоўваюць таямніцы векавога мінулага, плаўна перамясцілася да сцен неменш загадкавага будынка касцёла бернардынцаў. І тут ініцыятыва перайшла да работнікаў БДАМЛМ, якія расказалі пра гісторыю былога касцёла бернардынцаў і працу архівістаў і навуковых супрацоўнікаў, якія клапоцяцца аб захаванні і перадачы скарбніцы беларускай культуры будучым пакаленням.

У ходзе мерапрыемства паміж суседзямі – работнікамі гасцінічнага комплексу і архіва-музея – была дасягнута дамоўленасць аб узаемавыгадным супрацоўніцтве з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.