Васіль Сцяпанавіч Семенякоў – заслужаны работнік культуры Беларусі, ветэран труда, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У жніўні 1944 году Васіль Сцяпанавіч уступіў у рады Чырвонай Арміі, удзельнічаў у вызваленні Польшчы, Чэхаславакіі і штурме Берліна. Узнагароджан ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і медалямі “За боевые заслуги”, “За победу над Германией” і “За взятие Берлина”.
В.С. Семенякоў прапрацаваў больш за 25 гадоў у Беларускай савецкай энцыклапедыі (з 1980 года – “Выдавецтва імя Пятруся Броўкі”) з вядомымі дзеячамі літаратуры Беларусі Янкам Брылём, Пятрусём Броўкам, Васілём Быкавым, Нілам Гілевічам, Іванам Шамякіным і інш. За гэты час ён сабраў вялікую калекцыю цікавых і каштоўных дакументаў, якую перадаў у архі-музей у 2018 годзе. Гэта разнапланавыя дакументы: біяграфіі, публікацыі, партрэты, індывідуальныя фатаграфіі і фатаграфіі ў групах з вядомымі дзеячамі культуры Беларусі; фатаграфіі старажытных храмаў (касцёлаў, цэркваў Мінска і Нясвіжа); копіі карт і планаў помнікаў гісторыі архітэктуры XVII-XVIII стст. і інш.
Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы, у ходзе якой В.С. Семенякоў падараваў архіву-музею свае ўспаміны “Расказы як усё было” з дароўным надпісам са шчырымі пажаданнямі росквіту БДАМЛМ.
Жадаем Васілю Сцяпанавічу доўгіх гадоў жыцця, натхнення, творчых ідэй і іх паспяховай рэалізацыі!