10.06.2024

Экскурсія ад БДАМЛМ для настаўнікаў з ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”

10 чэрвеня 2024 г. работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і імастацтва была праведзена экскурсія для ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” ў рамках павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

У ходзе экскурсіі настаўнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з унікальнымі рукапісамі, кнігамі, фатаграфіямі і іншымі прадметамі, звязанымі з гісторыяй беларускай літаратуры і мастацтва. Яны даведаліся цікавыя факты пра вядомых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў і кампазітараў, а таксама пра іх творчую спадчыну.

Экскурсія дапамагла настаўнікам больш глыбока зразумець гісторыю і культуру Беларусі, што дазволіць ім перадаць гэтыя веды сваім вучням. Настаўнікі засталіся ў захапленні ад наведвання архіва-музея і выказалі падзяку арганізатарам за цікавую і пазнавальную праграму.