Удзельнікі экскурсіі пазнаёміліся з гісторыяй будынка і сучаснымі функцыямі архіва-музея, а таксама даведаліся аб каштоўных калекцыях дакументаў, карцін і іншых музейных прадметаў.
Падчас экскурсіі работнік архіва-музея акцэнтавала ўвагу слухачоў на методыцы работы з архіўнымі крыніцамі і даследаванні літаратурных твораў. Настаўнікі таксама мелі магчымасць задаваць пытанні і змаглі абмеркаваць актуальныя пытанні ў галіне літаратуры і мастацтва.
Экскурсія прайшла ў сяброўскай і творчай атмасферы, што спрыяла эфектыўнаму абмену вопытам і атрыманню новых ведаў. Удзельнікі выказалі падзяку за цікавае і пазнавальнае баўленне часу і выказалі надзею на далейшае супрацоўніцтва з архівам-музеем.