Знаёмства з БДАМЛМ пачалося з экскурсіі па архіве-музеі і прадоўжылася аглядам складу дакументаў фондаў пад куратарствам вядучага архівіста аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Т.В. Кекелевай.
Вопытам арганізацыі дзяржаўнага ўліку ў БДАМЛМ падзялілася вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Л.Ю. Студзінская.
Рэалізацыя тэарэтычнага боку працягнулася пад кіраўніцтвам дырэктара БДАМЛМ А.А. Макаранка падчас чытання лекцыі: «Арганізацыя забеспячэння захаванасці, стварэнне і развіццё навукова-даведачнага апарата, выкарыстанне архіўных дакументаў».
Будучыя гісторыкі-дакументазнаўцы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з багатай калекцыяй БДАМЛМ, каштоўнымі дакументамі і прадметамі. Экскурсія стала цікавым і пазнавальным досведам для навучэнцаў, што дазволіла ім паглыбіць свае веды пра гісторыю і культуру Беларусі.